25-Дек | 2017

КАЛЯДНЫ ФЭСТ

Стоимость билетов на фест:

Билеты на концерт можно приобрести в кассе клуба "RE:PUBLIC"! 
Цена: 15-25 руб (танцпол)
30 руб (место за столиком).
Время работы: ВТ-СБ, 13:00-19:00. 
Контактный телефон: +375(29)196-00-09

Описание: 

 

Прачнуліся пасля выходных? А ў нас добрая навіна! Нарэшце гэты музыка і фірмовая цішотка фэста на сваім месцы! Сустракайце - першы удзельнік юбілейнага фэста гурт "GODS TOWER"


25-га снежня ў Мінску традыцыйна адгрыміць КАЛЯДНЫ ФЭСТ. Порцыю моцы імпрэзе дадасць гурт"GODS TOWER". Аднак погляд на Каляды ў лідара каманды Лэслі Найфа досыць цікавы: — Па інэрцыі да Калядаў стаўлюся больш абыякава, чым да Новага году. Так было прынята у маім дзяцінстве. Новы год быў усеагульным перафарматаваннем, калі ўсе абнулялі свае думкі і надзеі, гэта была значная веха, а Каляда былі нейкім таямніцтвам, не заўжды дзецям і зразумелым. Хто там нарадзіўся, што каму неслі – чорт яго ведае. Шчодры – так, гэта была падзея, можна было пакашатаваць салодкага)) Але часцяком замест салодкага ва ўмовах горада можна было па гарбу атрымаць. Я неяк на Шчодры атрымаў. З адзінадцаці гадоў не хаджу па Шчодры, а па Каляды тым больш. Наогул жа для мяне што Каляды, што Раство, што Новы год – сямейная свята. І дагэтуль так. 


— Але ж былі, напэўна, у вашым жыцці нейкія самыя цікавыя Каляды... — Самыя цікавыя... Года двадцаць тры таму я правеў калядныя вакацыі у Мінску... Нейкі фейерверк у галаве, аглушаны дагэтуль. Ведаеце, усё роўна ўсе надта асобнае, я бы не распавядаў, што тварылася)) Там смак горкага з салодкім разам, не ведаю, як сфармуляваць. Мабыць, усе нашы Каляды таму і п'яны фейерверк, бо ранкам убачыш шэрую рэальнасць, якая уже трэць стагоддзя не змяняецца. Як зменіцца – так і будуць добрыя Каляды. І цікавыя, дакладна. 


— І ўсё ж існуюць у свеце пэўныя калядныя традыцыі. Якія з іх вам бліжэй за ўсё? — Для мяне як для гараджаніна калядныя традыцыі – гэта нешта экзатычнае, за чым я сам назіраю. Таму я не магу вылучыць нешта найбольш блізкае. Яны павінны быць, але сам я наўрад ці магу ў іх прымаць удзел)) Гэта трохі дзівосна)) Як кажуць – думкамі разам! 
Зрэшты, можна быць разам не толькі думкамі, але і справай. Тым больш у такі святочны чароўны вечар. Таму і прапануем завітаць разам з блізкімі 25-га снежня на КАЛЯДНЫ ФЭСТ ", натхніцца шыкоўнымі выступленнямі музыкантаў, файнымі конкурсамі, прыемнымі падарункамі, шматлікімі сюрпрызамі ды паверыць у тое, што Каляды здольныя падарыць насамрэч магічны вечар. А ўспаміны пра такі вечар наступным ранкам не-не ды і справакуюць пасміхнуцца

КАЛЯДНЫ ФЭСТ
comments powered by HyperComments
©2012-2017 REPUBLIC
г. Минск, ул. Притыцкого, 62.
ИНФО-ЛИНИЯ: + 375 (29) 110-35-35 (круглосуточно)
Оказание услуг
Индивидуальный предприниматель Старцев Андрей Валентинович
Свидетельство №190462465 выдано Минским горисполкомом 30 января 2015
220131 РБ г. г. Минск, ул. Мирошниченко, 3б, кв.44
тел/факс +375 17 290 86 90
УНП 190462465 Р/с 3013239400013 ЗАО «МТБанк», код 117 220033, г. Минск, пр. Партизанский, д. 6А